Асобы і вобразы

2021.01.27

Ад Віленскай школы пачатак

 

Пераемнасць культурных традыцый, уменне захоўваць і абагачаць мастацкія каштоўнасці, набытыя ў папярэднія стагоддзі, з'яўляецца неабходнай умовай развіцця нацыянальнага мастацтва. У гісторыі культуры беларуская графіка разам з іншымі відамі мастацтва мела не шмат, але вельмі значныя ўсплескі развіцця. Адзін з эпахальных ўздымаў выпадае на пачатак ХІХ стагодзя. Ужо да гэтага часу ў еўропейскім мастацтве былі добра вядомы гравюры выданняў Францішака Скарыны, адметныя сваёй стылістыкай ксілаграфіі Пётра Мсціслаўца, майстэрскія афорты Томаша Макоўскага, Аляксандра Тарасевіча і інш. Ужо два стагоддзя беларуская станковая графіка развівалася як самастойны від творчасці з пэўнай сістэмай разнавіднасцей па матэрыялах і тэхніках. Тым не менш графіка ХІХ ст. да сённяшнега дня застаецца адной з найменш распрацаваных галін у беларускім мастацтвазнаўстве.

У палітычным аспекце азначаны гістарычны адрэзак часу адметны тым, што, этнічныя беларускія зямлі, змяніўшы сваю дзяржаўную прыналежнасць да Рэчы Паспалітай” з так званых “крэсаў польскіх” на статус Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, на працягу больш чым стагоддзе заставаліся заходняй правінцыі Расіі. У аспекце сацыякультурным азначаны час характарызаваўся супрацьборствам двух плыняў: паланізацыі з двухсотгадовай гісторыяй і паступова нарастаючага працэса асіміляцыі беларускага насельніцтва больш моцнай рускай культурай. У мастацказнаўчым аспекце ХІХ ст. для беларускай, як і ў цэлым еўрапейскай культуры, было найбольш багата на змены гістарычных стыляў, эстэтычных платформаў, мастацкіх кірункаў. Выключна важна, што ў гэты час адбывалася вылучэнне грунтоўных асаблівасцяў нацыянальнай мастацкай школы, выжнага складніка культуры беларускай нацыі.

Творчасць, нястомная праца душы, неаддзельна ад высокага выканаўчага майстэрства, якое можа быць дасягнута толькі пры спецыяльнай прафесійнай падрыхтоўкі мастака. Таму важнейшым крокам у эвалюцыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва было аб'яднанне ў 1798 годзе мастацкай адукацыі і традыцыйнага універсітэтскага навучання ў Віленскім універсітэце – адукацыйна-навуковым цэнтры гістарычнай Літвы. Вызначальнай падзеяй для развіцця графікі ў беларуска-літоўскім краі стала адкрыццё ў 1805 годдзе ва ўніверсітэце на факультэце вольных мастацтваў кабінета гравюры, што можна ўмоўна лічаць нараджэннем беларускай прафесійнай графікі. З гэтага часу эстампная графіка разам з малюнкам распачалі свой няпросты шлях як самастойная галіна прафесійнага выяўленчага мастацтва.