Расонская акварэльная галерэя

 

Паважаныя мастакі-акварэлісты!

Інфармуем Вас аб стварэнні першай у Беларусі “Акварэльнай галерэі” у г./п. Расоны Віцебскай вобласці (рашэнне Расонскага райвыканкама ад 15.04.2019 г.). Для яе размяшчэння вылучаны будынак пачатку ХХ ст. – былы маёнтак Гласка, якому патрэбны рамонт. Зараз Галерэя часова размешчана ў адрамантаваных памяшканнях Дзіцячай школы мастацтваў. Распачата выставачная дзейнасць, фарміруецца мастацкі фонд, складаецца наменклатурная дакументацыя. У перспектыве мяркуецца перарастанне Галерэі ў Музей акварэлі і малюнка рэспубліканскага падпарадкавання.

Запрашаем Вас далучыцца да агульнай справы культурнага будаўніцтва на малой радзіме.

·       

 

Уступным крокам да супрацоўніцтва з “Акварэльнай галерэяй” з’яўляецца дарэнне аднаго або некалькіх аўтарскіх твораў або акварэляў з прыватных, сямейных калекцый. Аркушы прадстаўляюцца без рам разам са звесткамі аб аўтары. Рашэнне аб прыёме работ прымае экспертная камісія. У выпадку закрыцця галерэі творы рашэннем камісіі размяркоў-ваюцца ў іншыя мастацкія музеі рэспублікі.

·        Дадзеныя аб творах і біяграфічныя звесткі аб аўтарах, уносяцца ў каталог “Расонская акварэльная галерэя”, першае друкаванае выданне якога плануецца здзейсніць у 2021 годзе.

·        Аўтары работ будуць інфармаваны аб экспанаванні сваіх твораў у пастаянных, перасоўных і іншых выставачных праектах, якія праводзіць галерэя.

·        Мастакам-сябрам Галерэі прадстаўляецца першачарговае права браць удзел у планавых мерапрыемствах галерэі: персанальных выстаўках, пленэрах (калектыўных і персанальных), майстар-класах, канферэнцыях, фестывалях і іншых форумах акварэлістаў.

На сённяшні дзень:  

·        19 чэрвеня 2019 адкрыта выстава акварэльных твораў, перададзеных ў дар Галерэі. Сярод іх творы Г.Паплаўскага, З. Літвінавай, С. Катковай, В. Ляховіч, Ф. Гумена, Ф. Кісялёў, І. Лобан, А. Кастагрыза, В. Каўзановіч і іншых.

·        У маі 2015 выдадзены насценны перакідны календар (тыраж 108 тыс. экз.), які ілюстраваны акварэлямі з фонду Расонскай акварэльнай галерэі.

·        У верасні 2019 г. у Расонскім раёне плануецца правядзенне Рэспубліканскага акварэльнага пленэру, прысвечанага 225-годдзю з дня нараджэння Яна Баршчэўскага.

 

Кантакты:

Рынкевіч Уладзімір Іванавіч, навуковы кансультант галерэі. Тэл. +375 29 5749713

E-mail:  aquavir@tut.by         www. aquavir.by       

Лукашэнка Наталля Мікалаеўна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Расонскага райвыканкама. 8 02159 56789;  +375 29 2112161

 

www.000webhost.com