Уладзімір Рынкевіч. АКВАРЭЛІЗМ. - Мінск. 2012

Вывучаючы гістарычны вопыт старажытнай і сучаснай акварэлі, а таксама непасрэдна азнаёміўшыся з творчымі метадамі выдатных акварэлістаў, з якімі мне пашчасціла кантактаваць у жыцці, я вывеў для сябе паняцце акварэльнага жывапісу: «АКВАРЭЛЬ ЁСЦЬ УВАСАБЛЕННЕ АЎТАРСКАЙ ЗАДУМЫ ПРАЗ СІНТЭЗ АДВОЛЬНАГА МАЛЮНКА І СПЕЦЫФІЧНЫХ САМАКАШТОЎНЫХ ВАДЗЯНЫХ ЭФЕКТАЎ, ЗДОЛЬНЫХ СТЫМУЛЯВАЦЬ ВОБРАЗНАЕ МЫСЛЕННЕ МАСТАКА І АБУДЖАЦЬ ФАНТАЗІЮ ГЛЕДАЧА.» Такім чынам сапраўды акварэльнымі творамі можна лічыць толькі тыя, які нельга паўтарыць з той жа мастацкай якасцю ў іншым матэрыяле. 

Эмацыянальная выразнасць акварэльнай выявы крыецца ў прыродных фізічных якасцях самога матэрыялу. Празрыстасць і дынамічнасць вадзяных фарбаў разам з уласцівасцямі паперы з’яўляюцца асновай стварэння акварэльных эфектаў, арыгінальных непаўторных форм, колеразлучэнняў, невычэрпнага багацця фактур. Акварэльная тэхніка жывапісу вабіць да сябе даступнасцю, прастатой, паэтычным характарам выказвання і разам з тым непрадказальнсцю, загадкавасцю і недагаворанасцю выявы. У сучаснай акварэлі сухая пратакольная фіксацыя, знарочыстая ілюстрацыйнасць саступаюць месца свабоднаму пісьму і асацыятыўным выявам, што дае прастор для далейшага развіцця існых натуральных якасцей акварэльнага жывапісу.

Самі па сабе выразныя сродкі не гарантуюць нараджэння мастацкага вобразу. Акварэль толькі садзейнічае натуральнаму ўтварэнню выявы, часам нават падказвае мастаку новыя ідэі ў ходзе творчага працэса. Менавіта аўтарская ідэйная задума і пачуццёвая энергетыка творцы, матэрыялізаваныя ў вадзяністай выяве на аркушы паперы, напаўняюць акварэльныя творы вобразным пачаткам. Мастак-акварэліст працуе ў суладзі з прыродным матэрыялам

 Іншы свет. 1996. 82/59 см  (Уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі)

Страница: 2 из 3
www.000webhost.com