Уладзімір Рынкевіч. АКВАРЭЛІЗМ. - Мінск. 2012

У структуры марфалогіі класічных відаў мастацтва акварэль займае месца “водападзелу” паміж жывапісам і графікай. Разам з тым яна аб’ядноўвае не толькі ўласцівасці жывапіснай карціны і арыгінальнага графічнага малюнка, але таксама мае агульныя рысы з батыкам, паліванай керамікай, мастацкім шклом і іншымі відамі дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Шырокі дыяпазон выкарыстання акварэлі патрабуе ад творцаў універсальнасці ў працы і мысленні. У акварэльным жывапісу выдатна праявілі сябе творцы самых розных мастацкіх спецыялізацый: жывапісцы, графікі, майстры прыкладных відаў мастацтва, дызайнеры, архітэктары. Яны прыўнеслі ў арсенал выразных сродкаў акварэлі новыя тэхнічныя прыёмы і вобразныя ідэі, што на сённяшні дзень хутка распаўсюджваюцца і знаходзюць далейшае развіццё.

Лепшыя дасягненні сучаснай акварэлі звязаны са станковымі формамі мастацтва, калі мастацкі вобраз акварэльнага аркуша набывае выключную самастойнасць і арыгінальнасць выяўлення. У сучасным мастацтве акварэлі разам паспяхова ўжываюцца традыцыйныя і авангардныя стылёва-жанравыя кірункі: рэпрэзентатыўная фігуратыўнасць у выглядзе твораў традыцыйных жанраў і знакавая або абстрактная экспрэсіўнасць. Далейшае развіццё акварэлі бачыцца ў арганічным спалучэнні смелых творчых ідэй і арыгінальных выканаўчых аўтарскіх манер.

Куцеінка. 2000. 70/50 см  (Уласнасць Віцебскага мастацкага музея)

Страница: 3 из 3
www.000webhost.com