Акварэлія

Рынкевіч  У.  АКВАРЭЛІЯ. БЕЛАРУСКІ АКВАРЭЛЬНЫ ЖЫВАПІС. АКВАРЕЛИЯ.БЕЛОРУССКАЯ АКВАРЕЛЬНАЯ ЖИВОПИСЬ. AQUARELIJA. BELARUSIAN WATERCOLOR PEINTING/ У. Рынкевіч -- Мінск : БеларускаяЭнцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020, -- 216 с. : іл.

(Скарочаная версія)

 

 

 

 

 

Шаноўнае спадарства!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вы трымаеце ў руках манаграфію-альбом аб беларускім акварэльным жывапісу – выданне змястоўнае, цікавае і вельмі патрэбнае. Яно знаёміць нас з асаблівасцямі вадзянога жывапісу і гісторыяй развіцця беларускага акварэльнага мастацтва. Але галоўнае, у кнізе даецца зрэз стану творчых пошуку і тэндэнцый у нашы дні. Гэтая кніжка яскрава адлюстроўвае творчыя набыткі сучасных беларускіх акварэлістаў розных пакаленняў, непарыўна звязаных з Беларускім саюзам мастакоў, які ва ўсе часы надаваў пільную ўвагу развіццю нацыянальнай акварэльнай школы.

Творчыя высілкі беларускіх акварэлістаў далі значны плён: сёння Беларусь мае адметны, нацыянальна выразны, высокамастацкі акварэльны жывапіс, які паядноўвае ў сабе лепшыя традыцыі нацыянальнай рэалістычнай школы з найноўшымі тэндэнцыямі сучаснага мастацтва, што дазваляе беларускай акварэлі быць паўнавартасным складнікам агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.

Сваёй шматгадовай працаю беларускія мастакі-акварэлісты стварылі сапраўдны мастацкі скарб, варты належнай ўвагі не толькі на Бацькаўшчыне, але і ў шырокім свеце. Шмат акварэльных твораў захоўваецца у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, некаторыя з іх прадстаўлены ў гэтым выданні.

Пашырэнне нацыянальнай культурнай прасторы ў краіне і замежжы – задача ўсіх беларускіх творцаў. Гэтаму і мусіць паспрыяць прапанаваная кніга.


Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

                                                                                  Уладзімір Пракапцоў

 

 

 

     

         В. Цвірка. Масток.

 

 

СПЕЦЫФІКА АКВАРЭЛЬНАГА ВОБРАЗА 

 

Акварэльная творчасць як феномен мастацкай дзейнасці – з’ява ўнікальная, вобразатворная. Майстрам акварэлі даступныя практычна ўсе вядомыя віды стылёвага вобразаўтварэння. Умоўна іх узаемасувязь можна ўявіць ў выглядзе простай схемы: кола з сістэмай каардынат. Кола – умоўная прастора разнастайных мастацкіх вобразаў. Восі каардэнат – падзелы процілеглых складнікаў мастацкага вобраза: розум – пачуцці, рэчавасць – абастракцыя. Вертыкальная вось падзяляе кола мастацтва на дзве часткі: злева змяшчаюцца выявы з прыярытэтам рацыянальнага пачатку (розум, веды, логіка), з права – выяўленчыя вобразы, ў якіх пераважае эмацыянальны пачатак (пачуцце, настрой, экспрэсія). Гарызантальная вось таксама падзяляе поле на два паўкола: верхняе і ніжняе, якія адпавядна фарміруюць два віды выяў: фігуратыўныя (прадметныя, пазнавальныя па сваёй форме) і абстрактныя (безрэчавыя). Такім чынам утвараюцца чатыры сектары кола, якія адпавядаюць асноўным відам вобразааўтварэння: фігуратыўна-рацыянальны, рэпрэзентатыўны від (рэалістычныя, натуралістычныя выявы), фігуратыўна-экспрэсіўны (эмацыянальна-дэкаратыўныя выявы), абстрактна-экспрэсіўны (эмацыянальны, лірычны абстракцыянізм) і абстрактна-рацыянальны від (знакавая, семантычныя выявы). Гэтая схема класіфікацыі сучаснага мастацтва лёгка спалучаецца з традыцыйнай “савецкай” класіфікацыяй, якая абмяжоўвалася толькі фігуратыўным мастацтвам (рэалістычныя і экспрэсіўныя выявы) і сістэматызавала яго па відах і жанрах, абапіраючыся на дамінуючыя выяўленчыя сродкі і рэчавую прыкмету аб’екта адлюстравання. Пашыраны погляд на шматвектарнасць праяўлення мастацкай творчасці зацвярджае раўнацэннасць і значнасць кожнага з вобразна-стылістычных кірункаў праяўлення ў мастацтве акварэлі.  ных камянёў, каляровыя разводы на мінералах, дзіўнаватыя ўзоры вокіслаў металаў, што з’явіліся пад уздзеяннем вільгаці...

 

     Акварэльная творчасць як феномен мастацкай дзейнасці -- з’ява ўнікальная, вобразатворная. Майстрам акварэлі даступныя практычна ўсе вядомыя віды стылёвага вобразаўтварэння. Умоўна іх узаемасувязь можна ўявіць у выглядзе простай схемы: кола з сістэмай каардынат. Кола -- умоўная прастора разнастайных мастацкіх вобразаў. Восі каардынат -- падзелы процілеглых складнікаў мастацкага вобраза: розум -- пачуцці, прадметнасць -- абстракцыя. Вертыкальная вось падзяляе кола мастацтва на дзве часткі: злева змяшчаюцца выявы з прыярытэтам рацыянальнага пачатку (розум, веды, логіка), справа -- выяўленчыя вобразы, у якіх пераважае эмацыйны пачатак (пачуцце, настрой, экспрэсія). Гарызантальная вось таксама падзяляе поле на два паўкола: верхняе і ніжняе, якія фармуюць два віды выяў: фігуратыўныя (прадметныя, пазнавальныя па сваёй форме) і абстрактныя (беспрадметныя). Чатыры сектары кола адпавядаюць асноўным відам вобразаўтварэння:

·        фігуратыўна-рацыянальны, рэпрэзентатыўны від (рэалістычныя, натуралістычныя выявы),

·        фігуратыўна-экспрэсіўны (эмацыянальна-дэкаратыўныя выявы),

·        абстрактна-экспрэсіўны (эмацыянальны, лірычны абстракцыянізм),

 

·        абстрактна-рацыянальны від (знакавыя, семантычныя выявы).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     Гэтая схема класіфікацыі сучаснага мастацтва лёгка спалучаецца з традыцыйнай савецкай класіфікацыяй, якая абмяжоўвалася толькі фігуратыўным мастацтвам (рэалістычныя і экспрэсіўныя выявы) і сістэматызавала яго па відах і жанрах, абапіраючыся на дамінуючыя выяўленчыя сродкі і рэчавую прыкмету аб’екта адлюстравання. Пашыраны погляд на шматвектарнасць творчасці зацвярджае раўнацэннасць і значнасць кожнага з вобразна-стылістычных кірункаў. 

 

 

 

                     Ян Дамель. Адыход французаў праз Вільню.Пачатак ХІХ ст.

 

 

      “Сучаснае” значыць не толькі храналагічны перыяду якім мы жывем, але таксама адпаведнае сённяшнім сацыяльна-культурным нормам, актуальным ідэям свайго часу, прынятым нормам маралі, мастацкім густам, нават модзе. Матэрыялы і прыёмы пісьма ўдасканальваюцца разам з навукова-тэхнічнай эвалюцыяй. Тым не менш выяўленчыя сродкі могуць указваць на час стварэння твора, але не могуць быць вызначальным фактарам у гэтым пытанні. Старыя як свет лесіравальныя заліўкі не выглядаюць архаічнымі, калі мастацкая ідэя варта эстэтычна-вобразным паняццям сучаснага чалавека. Адданасць “чыстай” акварэлі існуе сёння хутчэй як даніна традыцыі, чым сродак захавання мастацкай дасканаласці. “Чысцiня” акварэльнай тэхнiкi ? не самамэта, бо ўсе сродкi добрыя, калi яны падпарадкаваны вобразнай выразнасцi. Граніцы дазволенага ў акварэльным мастацтве вельмі ўмоўныя і могуць вызначацца кожным аўтарам самастойна. Акварэльнай выява застаецца ўнікальнай і каштоўнай пакуль вадзяныя фарбы захоўваюць празрыстаць і дынаміку, пакуль дамешкі і дадаткі ў вадзяных фарбах не перашкаджаюць праяўленню яе першародных прыродных якасцяў празрыстасці і дынамікі.

 

ВЕХІ ПРАЗ СТАГОДДЗІ

 

Этапнай падзеяй у эвалюцыі беларускай акварэлі, стала наладжванне на пачатку ХІХ ст. у беларуска-літоўскім краі прафесійнай мастацкай адукацыі ў Віленскім універсітэце. Важную ролю ў гэтым працэсе адыграў першы прафесар кафедры малюнка і жывапісу, польскі жывапісец класічнага кірунку Францішак Смуглевіч (1745? 1805). Ён быў выдатным жывапісцам, але разам з тым па-майстэрску валодаў арыгінальнымі графічнымі тэхнікамі і выхоўваў у сваіх вучняў дбайныя адносіны да малюнку з выкарыстаннем вадзяных фарбаў. Сярод мастакоў віленскага мастацкага кола, творчасць якіх вызначыла сюжэтна-вобразныя і стылёвыя характарыстыкі тагачаснай акварэлі, былі: Юзэф Пешка (віды Віцебска, Магілёва, Мінска, Гродна і іншых беларускіх гарадоў), Ян Дамель (партрэты сучаснікаў, жанравыя сцэны, батальныя кампазіцыі), Канута Русецкі (вобразы-тыпы прадстаўнікоў з народу), Гаспар Бароўскі (эскізы да жанравых кампазіцый), Валенці Ваньковіч (партрэты сучаснікаў з асяродку інтэлігенцыі), Тамаш Гесэ (партрэты, эцюды краявідаў), Міхал Кулеша (віды знакамітых мясцін), і інш. Некаторыя з натурных замалёвак і эскізных акварэльных аркушаў ужо таго часу прэтэндавалі на самастойнае мастацкае значэнне. У іх адбіліся характэрныя для таго часу рысы сталага класіцызму і ранняга рамантызму, сентыментальнага бідэрмеера і наіўнага рэалізму. 

АКВАРЭЛЬНЫ БУМ

 

Узлёт акварэлі ў беларускім мастацтве выпадае на 1960-я ? 1970-я гады. У ле 

 

 

 

 

 

 

       A. Ромер. Двайны партрэт: Паўлошскі, Скарубскі. 

 

 

 

       На пачатку ХХ стагоддзя акварэльныя творы былі ўжо не рэдкасцю на мастацкіх выставах у Мінску (вядома, што з 1891 па 1912 гадоў іх адбылося каля 10), таксама ў Вільні (1913, 1914) і Коўне (1913). Вадзяны жывапіс ахвотна выкарыстоўвалі ў паўсядзённай практыцы прафесійныя мастакі, якія працавалі ў губернскіх гарадах Беларусі: Л. Альперовіч (партрэты людзей з інтэлігенцыі, эцюды краявідаў), І. Яроменка (лірычныя пейзажы), Э. Сукоўскі (замалёўкі жанравых сцэн, пейзажныя матывы), А. Каменьскі (сцэны гарадскога жыцця) і інш. Даступнасць тэхнікі акварэлі спрыяла яе шырокаму выкарыстанню ў аматарскіх студыях, якімі кіравалі Ю. Пэн у Віцебску, А. Папоў, Я. Кацэнбоген, Я. Кругер у Мінску, Ф. Пархоменка ў Магілёве, А. Бахоўскі і С. Каўроўскі ў Гомелі. Аб папулярнасці акварэлі ў культурных колах інтэлігенцыі Расіі, у склад якой на той час уваходзілі і беларускія землі, сведчыць дзейнасць пецярбургскіх мастацкіх аб’яднанняў “Мир искусства”, “Общество поощрения искусств”, а таксама “Общество русских акварелистов” (старшыня ? А. Бенуа), якое аб’ядноўвала больш за сто акварэлістаў і па размаху дзейнасці саступала хіба што руху мастакоў-перасоўнікаў. Пад уплывам ідэй, што культываваліся ў гэтых мастацкіх колах, фарміраваліся густы беларускай творчай моладзі Менавіта гэтым на той час маладым творцам было наканавана набыць творчую сталасць ужо ў савецкі перыяд.

 

 

 

 

 

 

 

 

                     К.Сеўрук. Купальшчыцы.

 

 

     Паступальны рух развіцця акварэлі ў час панавання "метаду сацыялістычнага рэалізму" больш чым на паўстагоддзе вызначалі тэмы рэвалюцыі, барацьбы за незалежнасць краіны і сацыялістычнае будаўніцтва. На выстаўках з’явіліся акварэльныя карціны ? фігуратыўныя кампазіцыі, традыцыйна экспанаваліся натурныя акварэльныя малюнкі рэпартажнага і ілюстрацыйна-апавядальнага зместу. Сярод іх было не мала цудоўных па каларыту і класічнай тэхніцы выканання акварэльных аркушаў У. Кудрэвіча (лірычныя краявіды прыроды, індустрыяльныя матывы), А. Астаповіча (паэтычныя вясковыя краявіды, нацюрморты ў інтэр’еры), Л. Лейтмана (партрэты рабочых у завадскім асяроддзе, гарадскія і прыродныя матывы), І. Ахрэмчыка (матывы новабудоляў і індустрыі), А. Тычыны (урбаністычныя гарадскія хранікальныя матывы), М. Тарасікава (індустрыяльныя сюжэты, партрэты), Д. Геніна (пейзажы з сюжэтнымі матывамі), І. Гембіцкага (лірычныя пейзажы), А. Волкава (сюжэтныя кампазіцыі з дзецьмі, гарадскія віды), М. Дучыца (пейзажы). Стрымліваючым фактарам развіцця акварэльнага мастацтва быў не толькі ідэалагічны ціск, які абмяжоўваў выяўленне творчай індывідуальнасці мастакоў, але і нястача прафесійнай падрыхтоўкі беларускіх мастакоў, ізаляванасць савецкіх мастакоў ад агульных сусветных мастацкіх працэсаў. Пэўную вобразную адметнасць мелі акварэльныя эцюды і эскізы да жывапісных палотнаў мастакоў Заходняй Беларусі: Я. Драздовіча (малюнкі помнікаў старажытнага дойлідства, этнаграфічныя малюнкі), У. Сеўрука (натурныя кампазіцыі прыродных відаў, сюжэтныя сцэны), П. Сергіевіча (эскізы роспісаў, натурныя замалёўкі, партрэты).

 

 

 

 

                     У. Стэльмашонак. Арменія. Гара  Арарат.

 

 

 

       У структуры Саюза мастакоў СССР працавала Усесаюзная акварэльная камісія, якую доўгі час узначальваў М. Гріцук (акварэліст з Навасібірску). У пастаянную практыку ўвайшлі паездкі творчых груп акварэлістаў па розных рэгіёнах СССР: Далёкі Усход, Сярэдняя Азія, Каўказ і інш. Усяго ў савецкі час іх адбылося дзевяць. Творчыя камандзіроўкі па СССР сталі моцным фактарам у развіцці савецкай акварэлі. Самі мастакі, называлі іх “творчымі акадэміямі”. Прынялі ўдзел у іх многія беларускія мастакі: А. Алонцаў, У. Напрэенка, Г. Шутаў, Ф. Гумен, В. Лук’янаў, Ф. Кісялёў, В. Ляховіч, Л. Марчанка, М. Міронаў, Ф. Паслядовіч, Г. Паплаўскі, В. Ральцевіч, М. Рыжыкаў і інш. Два ўсесаюзных пленэры адбылося ў Беларусі: на Віцебшчыне (1975) і Брэстчыне (1985). Каардынатарам, або, як жартавалі мастакі, “камісарам” абодвух пленэраў быў Г. Шутаў. Тое, што ў Беларусі збіраліся акварэлісты, якія прадстаўлялі розныя нацыянальных мастацкіх школ Савецкіх рэспублік, ускосна сведчыла аб прызнанні высокага прафесійнага ўзроўню беларускай акварэлі. 

 

 

 

 

                     І. Пратасеня. Партрэт бацькі.

 

 

          Пэўныя змены ў сюжэтна-тэматычнай сферы акварэльнага мастацтва ў 1960–1980-я гады былі звязаны са зваротам да носьбітаў эстэтычных уяўленняў беларусаў, узораў гармоніі. Гэта ? фальклорна-песенныя, казачныя матывы і творы традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднаўленне сацыяльнай памяці беларусаў, усведамленне фальклорных каранёў і дачынення да этнічна-культурнай спадчыны сваіх продкаў мела важнае значэнне ў фарміраванні сучаснай школы нацыянальнага мастацтва. Адметнай рысай гэтай мастацкай плыні было тое, што стылёва-вобразныя кампаненты акварэльных аркушаў зазналі значнае аднаўленне ў фігуратыўна-экспрэсіўнага кірунку жывапісу: актыўнай стылізацыі форм і колеравай умоўнасці і дэкаратыўнасці (А. Лось, Н. Паплаўская, А. Паслядовіч, Р. Кудрэвіч, С. Каткова, М. Чэпік, М. Ліханенка). Развіццё нацыянальнай тэматыкі набывала устойлівую дынаміку, дзякуючы суладдзю акварэлістаў розных пакаленняў. 

 

 

 

 

 

 

         

 

 

 

 

 

 

 

 

 

        Большасць членаў Саюза мастакоў была сканцэнтравана ў Мінску, параўнальная са сталіцай колькасць акварэлістаў была таксама і ў Віцебскай абласной арганізацыі БСМ. Менавіта ў канцы 1960-х гадоў азначылася мастацкая з’ява, якая сёння ў шэрагу энцыклапедычных выданняў вядома як “Віцебская школа акварэлі”. З’яўленне лакальнай мастацкай школы ў Віцебску не было выпадковым. Па-першае, важную ролю адыгралі багатыя мастацкія традыцыі пачатку стагоддзя, аб якіх мы ўзгадавалі вышэй. З тых часоў у Віцебску дзейнічала навучальная мастацкая ўстанова, якая не аднойчы змяняўшы сваю назву, сёння існуе ў статусе мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (у бытавым ужытку вядомая як “Віцебскі худграф). Найбольшы “акварэльны” ўплыў на студэнцкую моладзь аказаў выкладчык жывапісу Ф. Гумен. Яго няўрымслівая творчая індывідуальнасць нарадзіла моцую, з’едліваю манеру акварэльнага жывапісу, якая аказала вялікі ўплыў на моладзь віцебскага мастацкага асяродку. Пісаць  Ён адкрыў шлях да самастойнай творчасці дзесяткам здольных маладых творцаў (сярод іх Ф. Кісялёў, В. Ляховіч, У. Напрэенка, М. Драненка, В. Свістуноў, М. Аўчыннікаў, А. Судар, М. Ляўковіч, А. Карпан, А. Кастагрыз, Л. Мядвецкі, І. Шкуратаў і многія іншыя, у тым ліку і аўтар гэтага выдання). Лідзіруючую пазіцыю ў віцебскім коле мастакоў-акварэлістаў другой паловы ХХ ст. займаў таксама Генадзь Шутаў, які яшчэ з вучнёўскіх гадоў у Маскоўскім паліграфічным інстытуце быў арыентаваны на рускае рэалістычнае мастацтва. Унікальная аўтарская манера пісьма акварэліста стварыла яму бясспрэчны аўтарытэт сярод калег. Пэўны час ён быў старшынём Праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР. 

 

 

 

ксіконе айчынных мастацтвазнаўцаў у той час з’явіўся нават новы тэрмін – “акварэльны бум”. Важным станоўчым фактарам у развіцці беларускага акварэльнага мастацтва было шматнацыянальная супольнасць мастакоў саюзных рэспублік. Геаграфічная маштабнасць і сістэматычны, характар падтрымкі акварэлістаў давалі свой плён. Новыя тэндэнцыі жывапісу, якія праявіліся ў мастакоў з культурных цэнтраў расійскай федэрацыі, Прыбалты, Украіны і іншых рэспублік станавіліся набыткам мастакоў усіх рэгіёнаў СССР.  

 

 

     

              Л. Воранава. Звер у квеценні.

 

 

У пастаянную практыку ўвайшлі паездкі творчых груп акварэлістаў па розных рэгіёнах СССР: Далёкі Усход, Сярэдняя Азія, Каўказ і інш. Усяго ў савецкі час іх адбылося дзевяць. Творчыя камандзіроўкі па СССР сталі моцным фактарам у развіцці савецкай акварэлі. Самі мастакі, называлі іх “творчымі акадэміямі”. Прынялі ўдзел у іх многія беларускія мастакі: А. Алонцаў, У. Напрэенка, Г. Шутаў, Ф. Гумен, В. Лук’янаў, Ф. Кісялёў, В. Ляховіч, Л. Марчанка, М. Міронаў, Ф. Паслядовіч, Г. Паплаўскі, В. Ральцевіч, М. Рыжыкаў і інш. Два ўсесаюзных пленэры адбылося ў Беларусі: на Віцебшчыне (1975) і Брэстчыне (1985). Каардынатарам, або, як жартавалі мастакі, “камісарам” абодвух пленэраў быў Г. Шутаў. 

 

 

        Змены ў сюжэтна-тэматычнай сферы акварэльнага мастацтва ў 1960–1980-я гады былі звязаны са зваротам да носьбітаў эстэтычных уяўленняў беларусаў, узораў гармоніі. Гэта ? фальклорна-песенныя, казачныя матывы і творы традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднаўленне сацыяльнай памяці беларусаў, усведамленне фальклорных каранёў і дачынення да этнічна-культурнай спадчыны сваіх продкаў мела важнае значэнне ў фарміраванні сучаснай школы нацыянальнага мастацтва. У жанравых апавядальных кампазіцыях і сюжэтах сімвалічнага характару аўтары імкнуліся да філасофска-вобразнага бачання тыповых праяў народнага жыцця і нацыянальнага тыпажу: працавітага, кемлівага, жартаўлівага (З. Літвінава, У. Савіч, Г. Скрыпнічэнка). 

 

 

 

 У ВІРУ СОЦЫЯКУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЦЯ.

 

 

 

 

 

   У канцы 1960-х гадоў азначылася мастацкая з’ява, якая сёння ў шэрагу энцыклапедычных выданняў вядома як “Віцебская школа акварэлі”. Яе з’яўленне не было выпадковым. Па-першае, важную ролю адыгралі багатыя мастацкія традыцыі пачатку стагоддзя, аб якіх мы ўзгадавалі вышэй. З тых часоў у Віцебску дзейнічала навучальная мастацкая ўстанова, якая не аднойчы змяняўшы сваю назву, сёння існуе ў статусе мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (у бытавым ужытку вядомая як “Віцебскі худграф). Найбольшы “акварэльны” ўплыў на студэнцкую моладзь аказаў выкладчык жывапісу Ф. Гумен. Яго няўрымслівая творчая індывідуальнасць нарадзіла моцую, з’едліваю манеру акварэльнага жывапісу, якая аказала вялікі ўплыў на моладзь віцебскага мастацкага асяродку. Ён адкрыў шлях да самастойнай творчасці дзесяткам здольных маладых творцаў (сярод іх Ф. Кісялёў, В. Ляховіч, У. Напрэенка, М. Драненка, В. Свістуноў, М. Образаў, М. Аўчыннікаў, А. Судар, М. Ляўковіч, А. Карпан, А. Кастагрыз, Л. Мядвецкі, І. Шкуратаў і многія іншыя, у тым ліку і аўтар гэтага выдання). Лідзіруючую пазіцыю ў віцебскім коле мастакоў-акварэлістаў другой паловы ХХ - пачатку ХХІ ст. займаў таксама Генадзь Шутаў, які яшчэ з вучнёўскіх гадоў у Маскоўскім паліграфічным інстытуце быў арыентаваны на рускае рэалістычнае мастацтва. Унікальная аўтарская манера пісьма акварэліста стварыла яму бясспрэчны аўтарытэт сярод калег. Пэўны час ён быў старшынём Праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР. 

 

 

 

 

 

 

         Мастацтва акварэлі – адзін з мноства складнікаў нацыянальнай культуры, які чула рэагуе на сацыяльныя перамены змен у неспакойны перыяд другой паловы 1980-х – 1990-я гады. Не дзіўна, што, рэмінісцэнцыі мастацтва савецкай эпохі, праяўляюцца мабыць на генетычным ўзроўні ў творчасці маладых мастакоў, якія і не жылі ў савецкія часы. І ўсё ж такі аднаўленні ў мастацтве на межы ХХ і ХХІ стагоддзяў відавочныя. 

 

 

        Пасля заканчэння савецкай эпохі стан выяўленчага мастацтва вызначала пасіўнае суіснаванне двух асноўных кірункаў: камуністычнага і мадэрнісцкага. Пераемнасць стыляў сацыялістычнага рэалізму і постмадэрнізму праяўлялася як рэфлексія сацыяльнага ўсведамлення аднаўлення жыцця. На змену “цытатнасці” і дваістасці мыслення савецкага часу (“думай, па-свойму – гавары, што трэба”) у грамадстве, найперш у асяроддзі творчай інтэлігенцыі, пачала фарміравацца іншая пазіцыя. Дзіўна, што гэта было не акцэнтаванне праяў высокай маралі ў сучасным грамадстве і не выкрыванне ілжы на шырокай сацыяльным полі, а вобразная парадзійнасць рэальнасці, імкненне да стварэнне гіперрэалістычнай вобразнасці – адлюстравання віртуальнай, не існуючай рэальнасці. Савецкія лозунгі накшталт такіх, як “эканоміка павінна быць эканомнай”, “ад развітога сацыялізму – да камунізму”, “КПСС – розум, гонар і сумленне нашай эпохі” у мастакоўскім асяродку выклікалі не абурэнне супраць афіцыйнага словаблудства, а анекдатычную усмешку над сітуацыяй, што падштурхнула да зараджэння ў мастацтве тэндэнцыі “парадыйнасці” выяўленчага вобразу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                      Л. Кальмаева. Аголеная 2.

 

 

 

 

         Сучасная акварэль займае значнае месца ў мастацка-прыкладной сферы. Яна запатрабавана, пачынаючы ад традыцыйнай кніжнай ілюстрацыі і да модных на сённяшні дзень коміксаў у часопісах і асобных шматстаронкавых выданнях, мультывідыйных блогах. Стварэнне станковых работ многія з акварэлісты спалучаюць з працай ў прыкладной сферы мастацтва: ў выдавецтвах, рэкламных установах, дызайн-студыях і да таго падобнага, што безумоўна адбілася на асаблівасці індывідуальных манер мастакоў і не ў горшым сэнсе. Прыкладам таму з’яўляюцца дзейнасць мастакоў, якія карыстаюцца вадзянымі фарбамі у галіне кніжнай ілюстрацыі. 

 

 

 

 

 

      

 

 


 

                      П. Татарнікаў. Вербніца.

 

       Сёння ў беларускай станковай акварэлі прысутнічае практычна ўвесь мнагастайны спектр відаў і форм, якія функцыянуюць у сучасным мастацтве. Творы беларускіх акварэлістаў па сваім прафесійным якасцям вытрымліваюць канкурэнцыю на міжнародных прэстыжных конкурсах і выставачных паказах. Творчасць шэрагу мастакоў-акварэлістаў з’яўляюцца ўнікальнай з’явай нацыянальнай культуры, што безумоўна садзейнічае павышэнню прэстыжу сучаснага беларускага мастацтва ў сусветным маштабе.